Кітайскі фарфор
  2011-06-21 16:13:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тэхналогія вытворчасці фарфору атрымала імклівае развіццё ў перыяд дынастый Тан і Сун. У часы Тан фарфоравыя вырабы называліся «тансаньцай». Яны былі розных колераў: белага, зялёнага, жоўтага, сіняга і фіялетавага, але пераважалі чырвоны, зялёны і белы. Такія прадметы быту з фарфору шырока выкарыстоўваліся ў паўсядзённым жыцці. Выдатная паліваная кераміка, багатая размалёўка, разнастайныя выявы ў поўнай меры адлюстроўвалі культуру кітайскага фарфору і высокае майстэрства вытворчасці.

У гісторыі развіцця кітайскага фарфору перыяды Мін (1368-1644 гг.) і Цін (1644-1911 гг.) – гэта перыяды найярчэйшага росквіту яго вытворчасці. Да гэтага часу фарфоравая вытворчасць ужо была упарадкавана, яна стала разнастайнай па форме вырабаў, ўзбагацілася і колеравая гама глазуры. Пачынаючы з 14 стагоддзя вядучым цэнтрам па вырабе фарфору стаў якраз Цзіндэчжэнь у правінцыі Цзянсу, які і дагэтуль славіцца вытворчасцю самага якаснага кітайскага фарфору.

З даўніх часоў Кітай называлі «радзімай шоўку» дзякуючы вядомаму «Шаўковаму шляху», які яднаў Усход і Захад. А з 8 стагоддзя, з распаўсюджаннем кітайскага фарфору і керамікі, Кітай набыў таксама назву «радзіма фарфору». Менавіта фарфор 8 стагоддзя, які вырабляўся ў велізарных аб'ёмах, быў завезены ў Заходнюю Еўропу, дзе адразу ж прыцягнуў да сябе ўвагу еўрапейцаў сваёй тэхнічнай і мастацкай дасканаласцю, надзвычайным багаццем форм і асаблівасцямі дэкору. Прыкладна з 17 стагоддзя Кітай штогод адпраўляў за мяжу больш за 200 тысяч фарфоравых вырабаў. А ў 18 стагоддзі гэты паказчык дасягнуў мільёна вырабаў у год. - 0 -


1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040