Асноўны «тавар», які карыстаецца поспехам на кніжным рынку «Баагасы» - кнігі ілюстраванай літаратуры і гісторыі. Іх называюць «сяажэньшу» - некалькі дзесяцігоддзяў таму яны мелі вельмі моцнае ўздзеянне на кітайскіх чытачоў. Сёння «сяажэньшу» ўсё больш прыцягваюць калекцыянераў. Так, поўны камплект старога выдання ілюстраванай кнігі «Сон у Чырвоным доме» можа каштаваць 40-50 тыс. юаняў (6-8 тыс. долараў), а некаторыя рэдкія тамы прадавацца за тысячу долараў.
Кожны дзень на рынку вельмі шмат гараджан, якія ўважліва разглядаюць «сяажэньшу» кішэннага фармату і быццам адпраўляюцца ў час, аддалены ад нас дзесяцігоддзямі. Яны адчуваюць, што зноў вяртаюцца ў гады свайго дзяцінства.
«Шчыра кажучы, мы працуем тут не дзеля грошай, - кажа адзін з гандляроў. – Пераважная большасць калекцыянераў - гэта «кніжныя чарвякі», якія спрабуюць завесці сабе сяброў сярод такіх жа захопленых людзей.»
Яшчэ адзін вядомы рынак па продажы тавараў сэканд-хэнд у сталіцы – гандлёвы цэнтр «Лікан цзіньцяа». Ён размешчаны ў пекінскім раёне Чааян, на вуліцы Датунлу. Тут можна бачыць, як памочнікі гандляроў грузяць прададзеныя амаль новыя канапы, сталы, крэслы. «На куплю прыстойнага камплекта офіснай мэблі я патраціў усяго 75 долараў, у той час як новы каштаваў бы больш за 130, - сказаў узрадаваны пакупнік. - Паглядзіце, гэтыя рэчы практычна новыя!» У гандлёвым цэнтры «Лікан цзіньцяа» можна ўсяго за 5 долараў купіць газавую пліту, за 6 - рысаварку, за 7 - ложак... Неверагодна танна! Тут можна знайсці практычна ўсе для дому. -О-