Сібо – адна з нацменшасцяў Кітая, якая мае багатую культурную спадчыну: паданні, песні, казкі, апавяданні, байкі. У народных песнях выказваецца пратэст супраць памешчыцкага прыгнёту, апяваецца чыстая любоў і мара сялян аб шчаслівым жыцці. Сібо – народнасць, якая пражывае ў Кітаі галоўным чынам на паўночным захадзе Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна і, часткова, у правінцыях Ляанін і Цзілінь. Па паходжанні і культуры сібо блізкія да маньчжур. Барацьба – адзін з найбольш папулярных відаў нацыянальнага спорту. Па папулярнасці, мабыць, яна саступае толькі стральбе з лука – візітнай картцы гэтага народа. Пра важнасць барацьбы ў жыцці сібо кажа той факт, што многія вядомыя кітайскія барцы належаць гэтай нацыянальнасці.
(фота) Традыцыйная барацьба народнасці сібо