Культура і звычаі народнасці сібо
  2012-02-03 17:11:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Слова «сібо» ў кітайскай пісьменнасці мела рознае напісанне і вымаўленне, напрыклад, «сіпі», «шыбі», «сяньбэй», «сібал», «сібо» і інш. Сібацяне лічаць сябе нашчадкамі старажытных кітайскіх паўночнікаў сяньбэй, якія першапачаткова займаліся качавой жывёлагадоўляй ля ўсходняга падножжа Вялікага Хінгана. Прыкладна ў IV ст. яны перасяліліся на поўдзень, у басейн ракі Хуанхэ, дзе пасля зліліся з ханьцамі. Нязначная частка засталася на паўночным усходзе ў басейнах рэк Нэньцзян, Сунгары, Чар. Нашчадкі апошніх сталі сённяшнімі сібацянамі. У 1764 годзе 1016 сібацян былі пераселены ў Сіньцзян, у раён ракі Ілі для асваення новых зямель. Разам з перасяленцамі адправіліся і іх сем'і. Сібацяне, якія жывуць зараз у Сіньцзяне, з'яўляюцца іх нашчадкамі. Паляванне і рыбалоўства – асноўныя віды дзейнасці народнасці сібо. Пераселеныя на захад сібацяне вырошчвалі рыс і гадавалі жывёлу. Яны ўнеслі значную заслугу ў справу абароны заходніх рубяжоў Радзімы і асваення даліны ракі Ілі. - 0 -

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040