Водны край Баяньдзянь знаходзіцца ў павеце Сінсянь правінцыі Хэбэй. Ад Пекіна сюды – 160 кіламетраў. Водная плошча Баяньдзяня дасягае 366 кв. км. Тут параскідана больш за 140 невялікіх азёр, якія ўтвараюць на дзіва складаны прыродны лабірынт. Адносна з'яўлення такога воднага краю існуе прыгожая легенда, якая расказвае, што аднойчы, калі на небе ззяў Месяц, дзяўчына Чан'э захацела ўпотай пакаштаваць забароненыя плады. Не па сваёй волі яна пачала паднімацца на неба і не ўтрымала ў руках узятае з сабой каштоўнае люстэрка. Гэта люстэрка разбілася на шмат маленькіх асколкаў, якія і ўтварылі 143 возеры сучаснага Баяньдзяня.
Заводзячы размову пра Баяндзян, заўсёды пачынаюць распавядаць пра яго велізарныя зараснікі чаротаў. Гэта, можна сказаць, самае каштоўнае, што ёсць у гэтай мясціне. У жніўні-верасні надыходзіць пара паспявання чароту. У гэты час ён становіцца залаціста-жоўтым, і водныя прасторы Баяньдзяня афарбоўваюцца ў залацісты колер, ствараючы маляўнічую карціну.