Водны край Баяньдзянь
  2012-03-15 15:56:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Тамтэйшы чарот падзяляецца на некалькі відаў. З чароту першага гатунку вырабляюць фіранкі, з другога – творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; чарот трэцяга гатунку ідзе на выраб арыгінальных мяцёлак, а таксама падушак, якімі карыстаюцца мясцовыя жыхары. Тут адкрыты магазін мастацкіх вырабаў з чароту і трыснягу. Такія вырабы – цудоўныя сувеніры, якія маюць, да таго ж, і практычную каштоўнасць. Напрыклад, у краме можна купіць вельмі зручныя сонечныя капелюшы з трыснягу і чароту, якія добра абараняюць ад сонечных промняў, ці вельмі танныя шлёпанцы з гэтага ж матэрыялу. Хадзіць у такіх шлёпанцах вельмі зручна.

Акрамя чароту, Баяньдзянь яшчэ славіцца сваімі воднымі садамі, поўнымі кветак лотасу. Сады абавязкова трэба наведаць. Кожнае лета, калі распускаюцца лотасы, водная роўнядзь пакрываецца іх пяшчотнымі ружовымі кветкамі. Буйное зялёнае лісце, ціха гойдаючыся на лёгкім ветрыку, густа пакрывае водную прастору. Сярод гэтага зялёнага царства прабягае сцяжынка з дробных камянёў. Па ёй людзі могуць свабодна хадзіць сярод лотасаў. Гуляючы па такой сцяжынцы, узнікае адчуванне, быццам вы ходзіце па кветкавым дыване.

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040