Крэветкі Ці Байшы
  2013-05-03 16:15:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Калі Ці Байшы пераехаў жыць у Пекін, яму выпала добрая магчымасць вывучаць свайго "любімага героя" у рэчках, азёрах і паркавых стаўках сталіцы. Ці Байшы амаль кожны дзень пільна назіраў за крэветкамі, імкнучыся злавіць і перадаць на паперы своеасаблівасць іх рухаў, паводзіны, змены колеру ў рознай вадзе, іх напаўпразрыстасць, розныя камбінацыі ракурсаў. 

Аднак скруткі, створаныя майстрам у апошнія дваццаць гадоў жыцця, якасна адрозніваюцца ад ранейшых работ і большай паўнатой структурнай складанасці аб'екта, і каларыстычнай тонкасцю, і дзіўнай дакладнасцю кампазіцыйнай пабудовы карціны.

Кітайскія даследчыкі падрабязна апісваюць кожны штрых, кожны рух пэндзля, якія выкарыстоўвае Ці Байшы, малюючы крэветак.

Спачатку наносіцца штрых больш светлай тушшу кончыкам пэндзля, потым папярочны цэнтральнай часткай, затым робіцца моцны паварот пэндзля – так трыма рыскамі перадаецца тулава крэветкі. Затым нахіленым пэндзлем робяцца дзве рыскі па баках тулава. Каб намаляваць вусікі крэветкі, бяруцца іншыя, меншыя, пэндзлі, кожная з трох пар вусікаў малюецца па-свойму, зыходзячы з прапісаных правілаў. Вочы крэветак Ці Байшы малюе дзвюма гарызантальнымі кароткімі рыскамі, туш цёмная, сухая.

Прыгажосць і дасканаласць твораў Ці Байшы кітайскі глядач нярэдка бачыць менавіта ў гэтых гарызантальных рысках: яны лічацца найбольш цяжкімі ў каліграфіі.

"Я малюю крэветак ужо некалькі дзясяткаў гадоў. Здаецца, я толькі зараз пачынаю крыху спасцігаць іх характар", – пісаў Ці Байшы.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040