У Чжэнь (吴镇): «Бамбук на ветры» і рыбакі
  2013-05-08 16:27:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У надпісы, зробленым на не характэрнай для яго, глыбока кранальнай карціне «Парасткі бамбуку ля каменя», ён паведамляе, што вывучаў маляванне бамбуку палову свайго жыцця, а зараз стаў старым. Ён бачыў шмат работ, якія прыпісваліся вядомым майстрам, але арыгіналы сярод іх амаль не сустракаліся. Адно выключэнне – скрутак Вэнь Туна, "зусім не падобны на вульгарную манеру (падробак)", ён бачыў у калекцыі сям'і Сяньюй. Нягледзячы на ўсе спробы ўзнавіць карціну, У Чжэнь не змог дасягнуць "дзесяці тысяч" яе пераваг, бо яго пэндзаль "яшчэ не саспеў для такой работы". Гэта звычайнае для інтэлектуалаў выказванне сціпласці выглядае асабліва няўдалым ў выпадку з карцінай "Парасткі бамбуку ля каменя". Тое, чаго дасягнуў мастак у гэтым творы, не сустракаецца ні ў адной рабоце Вэнь Туна ці якога-небудзь іншага сунскага майстра. Выразныя ўласцівасці бамбуку, зрэшты, як і пейзажу, пашыраны мастаком так, што яго выявы пачалі перадаваць шырокі спектр пачуццяў або ідэй: ад агрэсіўнага запалу да меланхоліі і адзіноты.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040