«Парасткі бамбуку ля каменя», 1347 г., Тайвань, Тайбэй, музей "Гугун"
У "Парастках бамбуку ля каменя" адчуваецца нейкая беднасць і занядбанасць, ці нешта ў гэтым родзе, а нясмелыя парасткі выклікаюць нават пачуццё жалю і спагады.
У Чжэнь пры жыцці быў мала вядомы сярод сучасных яму мастакоў. І толькі пазней, калі іншыя жывапісцы пачалі захапляцца яго творамі і вучыцца на іх, постаць У Чжэня прыняла, магчыма, нават некалькі перабольшаныя памеры. – Р –
(Пераклад на беларускую мову – Р.Мышкоўскі)