Майстры драматычнага мастацтва Кітая і Расіі падрыхтавалі сумесную пастаноўку п'есы А. П. Чэхава "Дзядзька Ваня"
  2013-06-26 16:17:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мастацкі кіраўнік Шанхайскага цэнтра драматычнага мастацтва, вядомы акцёр Люй Лян іграе галоўнага героя п'есы - Івана Пятровіча Вайніцкага. Перад акцёрам стаяла складаная задача па ўвасабленні на сцэне цэлай гамы пачуццяў, перажытых яго персанажам. Люй Лян змог паказаць трагедыю "маленькага" чалавека, якая адбывалася ва ўнутраным свеце дзядзькі Вані.

Пасля прэм'ернага спектакля гледачы падзяліліся сваімі ўражаннямі. Па іх словах, пастаноўка змагла ў поўнай меры адлюстраваць сілу трагедыі, змагла данесці да самага сэрца гледача безнадзейнасць любові і горыч жыцця.

"Сучасная пастаноўка класікі - гэта не капіраванне класічнага твора, кожны спектакль з'яўляецца жывым дзействам", - разважае А. Шапіра. "П'еса "Дзядзька Ваня" можа паказаць кітайскім гледачам вечную сілу тэатра, таму што яна закранае тры асноўныя тэмы чалавечага жыцця - каханне, смерць і веру".


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040