Сяргей Плыткевіч - фатограф, аўтар фотаальбомаў «Нечаканая Беларусь", "Беларуская экзотыка" і іншых, старшыня творчага саюза "Фотамастацтва", заснавальнік беларускага часопіса аб фатаграфіі «Фотамагія», арганізатар шматлікіх фестываляў, пераможца міжнародных конкурсаў і вельмі творчы чалавек быў адабраны сярод мноства фатографаў для ўдзелу ў міжнародным праекце "Пекін у фокусе".
130701文化 |
50 фатографаў з 29 краін свету бралі ўдзел у дзесядзідзённай вандроўцы па старажытнай сталіцы Кітая, углядаліся ў яе абрысы і спрабавалі адлюстраваць свой горад, якім яны яго ўбачылі праз фотакамеру. Сувязі Сяргея Плыткевіча з Паднябеснай ужо наладзіліся, у пасольстве Беларусі ў Кітаі праходзіла яго фотавыстава, да таго ж, у Пекіне жылі яго сябры Інэса і Міхаіл, якія і прапанавалі адправіць свае работы для ўдзелу ў праекце "Пекін фокусе". Удача спрыяла майму суразмоўцы, і ён прыехаў у Пекін, дзе на працягу 10 дзён назіраў і здымаў горад разам са сваімі калегамі.
Як прызнаўся аўтар, для яго вельмі важна было перадаць дух горада, з якім ён сустракаецца не ўпершыню, аднак не ўсё атрымалася, як хацелася б. Не ўдалося зрабіць вялікіх панарамных здымак, бо магчымасці такой арганізатары не прадаставілі. Не гледзячы на тое, што гэта – характэрная манера фотамастака Сяргея Плыткевіча – углядацца ў прастору з вышыні верталёта, аднак выйсце аўтар знайшоў і ў большасці здымаў людзей, прыроду і цікавыя будынкі, якія знаходзіліся на ўзроўні вока і вёў своё дзённік падчас удзелу ў праекце. Сяргей Плыткевіч адказаў на нашыя пытанні і падзяліўся з намі некаторымі сваімі фотаздымкамі.