25 ліпеня на 77-м годзе жыцця памёр вядомы кітайскі мастак Чжу Найчжэн.
У гэтыя дні ў шэрагу гарадоў КНР праходзяць выставы работ вядомага майстра. Пры жыцці ён аддаў 120 твораў Музею выяўленчых мастацтваў Кітая.
Многія знакамітыя навукоўцы і мастакі выказалі свае глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю мастака.
Чжу Найчжэн нарадзіўся ў лістападзе 1935 года ў правінцыі Чжэцзян. У 1958 годзе ён скончыў Цэнтральную мастацкую акадэмію. У 1980 годзе пачаў працаваць там выкладчыкам. Яго творы шмат разоў удастойваліся прэмій і высокіх дзяржаўных узнагарод.