Порах, папера, шоўк і... футбол? (З гісторыі кітайскага футбола.)
  2013-08-21 17:20:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старажытная гульня называлася цуцзюй (蹴鞠), і згадкі пра яе сустракаюцца ў ваенных статутах, пачынаючы з часоў праўлення дынастыі Цінь (255–206 гг. да н.э.). Цуцзюй была часткай праграмы фізічнага развіцця найперш для падрыхтоўкі салдат. Гульня з мячом станавілася ўсё больш папулярнай і ў наступны перыяд – падчас валадарання дынастыі Хань (206 г. да н.э. – 220 г. н.э.).

"Цу Цзюй" у літаральным перакладзе азначае «біць нагой па скураным мячы». 2000 гадоў таму спартсменам было неверагодна цяжка гуляць, бо закінуць мяч трэба было не ў вароты, а ў адтуліну прыкладна 40 см у дыяметры. Такая адтуліна рабілася ў сетцы, нацягнутай паміж двума бамбукавымі стваламі 9-метровай вышыні! Ад ігракоў патрабавалася выдатнае майстэрства, якое можна было параўнаць з талентам мастакоў і музыкантаў. Апрача таго, яны, як і сёння, не маглі дакранацца да мяча рукамі.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040