Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
У Кітаі шмат стагоддзяў залатыя рыбкі былі абавязковым атрыбутам кожнага стаўка ў кітайскіх садках, бо, як сцвярджае кітайская геамантыя, такія рыбкі абяцаюць іх гаспадару дабрабыт, удачу і поспех. У кожнай сажалцы імператарскага парку ўтрымліваліся залатыя рыбкі, а каб яны не псавалі ваду, іх проста не кармілі. Адмучыўшыся прыкладна месяц, рыбкі паміралі, а ў сажалку запускалі новы вывадак.
Карціна кітайскага мастака мінулага стагоддзя Цянь Хайбо