На пачатку ліпеня ў музеі сучаснай літаратуры Кітая ў Пекіне адбыўся вернісаж аднаго з паважаных і аўтарытэтных перакладчыкаў з рускай мовы Гаа Мана, які ўсё сваё жыццё паралельна з літаратурнай творчасцю займаецца жывапісам. Каля 200 партрэтаў, пейзажаў і замалёвак прадстаўлены ў экспазіцыі. На многіх карцінах ёсць аўтарскія надпісы вядомых пісьменнікаў і паэтаў, пакінутыя на памяць Гаа Ману, як даніна павагі гасціннасці і таленту літаратара і мастака. Як прызналася мая суразмоўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музея сучаснай літаратуры Кітая Цзі Лей, менавіта гэта - тонкае сумяшчэнне слова і візуальнага вобраза ў партрэтах аўтарства Гаа Мана - і натхніла арганізатараў на правядзенне выставы.