Я працаваў галоўным рэдактарам часопіса"Сусветная літаратура", таму ў мяне была магчымасць пазнаёміцца з кожнай літаратурай паасобку. Я намагаюся раскрыць душэўны стан інтэлегенцыі, мастакоў і літаратараў. А гэты стан – пакуты. Вельмі важна, на маю думку, зразумець. Не кожны ведае, што я хацеў паказаць іншы бок цудоўнага, выдатнага творчага чалавека. Пасля культурнай рэвалюцыі ў мяне нібы вырасла новая галава. Я па-новаму даведаўся пра жыццё працоўных і інтэлегенцыі. Гэта галава, якая шмат думае і пакутуе".
На выставе, якая працуе ў музеі сучаснай літаратуры Кітая ў Пекіне, можна сапраўды ўбачыць гады развіцця літаратуры і роздумы аўтара Гаа Мана, што і з'яўляецца самым каштоўным у гэтай экспазіцыі.
Вольга Гальпяровіч, Беларуская служба МРК