У музеі сучаснай літаратуры Кітая ў Пекіне працуе выстава твораў Гаа Мана
  2013-08-01 15:59:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У экспазіцыі - 200 партрэтаў, выкананых Гаа Манам. Сярод іх - 80 патрэтаў кітайскіх пісьменнікаў і мастакоў, 45 замежных пісьменнікаў і літаратараў. Варта адзначыць, што акрамя іх, ёсць яшчэ 36 партрэтаў Маркса і Энгельса, якія былі намаляваныя ў 70-х гадах. Тады Гаа Ман, прачытаўшы амаль усе іх працы, вырашыў намаляваць серыю партрэтаў.

           

Гэтыя 200 работ прадстаўляюць самыя разнастайныя жанры - жывапіс, малюнкі тушшу, накіды, нават карыкатуру. На мяне самае глыбокае ўражанне вырабіў партрэт знакамітага кітайскага літаратара і мастака Цігуна, намаляваны Гаа Манам. Партрэт вельмі сціплы, толькі некалькі ліній, але убачыўшы яго, я адразу ўзгадала твар спадара Цігуна, нібы ён перада мной. Вось гэта - сапраўднае мастацтва.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040