У музеі сучаснай літаратуры Кітая ў Пекіне працуе выстава твораў Гаа Мана
  2013-08-01 15:59:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

- Я лічу, што выстава твораў спадара Гаа Мана - значная падзея ў працы Музея сучаснай літаратуры Кітая. На цырымоніі адкрыцця вернісажу дырэктар музея Чэнь сказаў, што на працягу многіх гадоў спадар Гаа Ман падтрымлівае з намі вельмі цесныя і дружалюбныя адносіны, ён для нас як старэйшы брат, як паважаны сябар. У 1985 годзе, калі музей сучаснай літаратуры Кітая толькі пачынаў сваю працу і знаходзіўся на вуліцы Ваньшоусы (потым музей перасяліўся ў цяперашняе памяшканне), спадар Гаа Ман правёў там выставу сваіх мастацкіх работ. Колькасць партрэтаў той экспазіцыі была значна меншай, чым цяперашняя. Але яна таксама была вельмі цікавая. У яе ўваходзілі партрэты тых пісьменнікаў і літаратараў, якія захоўвалі добрыя адносіны з музеем сучаснай літаратуры. Некаторыя з іх падарылі нам рукапісы, лісты, творчыя запісы і літаратурныя працы. Можна сказаць, што наш музей быў адкрыты менавіта дзякуючы дапамозе і падтрымцы гэтых пісьменнікаў. Пасля той выставы спадар Гаа Ман падарыў нашаму музею 17 аўтарскіх работ. Гэта партрэты самых знакамітых сучасных пісьменнікаў. На іх многія пакінулі свае подпісы або самі напісалі вершы. Партрэты склалі частку першай калекцыі нашага музея, гэтыя экспанаты лічацца вельмі каштоўнымі.

   

У гэтым годзе падчас Свята Вясны прадстаўнікі Музея сучаснай літаратуры Кітая былі ў Гаа Мана ў гасцях. У яго кватэры нас проста ўразіла ўбачанае: там было так шмат карцін. Бо Гаа Ман, у нашым уяўленні, з'яўляецца пісьменнікам, літаратарам і перакладчыкам. Як ён можа ў вольны ад літаратурнай творчасці час яшчэ займацца жывапісам? Яго творчая энергія нас здзівіла. Тады мы і падумалі, што неабходна сёлета правесці выставу партрэтаў аўтарства Гаа Мана ў музеі сучаснай літаратуры Кітая, інакш будзе шкада, што нашы гледачы не змогуць убачыць такія выдатныя працы. Спадар Гаа Ман з радасцю прыняў нашу прапанову і сам удзельнічаў у падрыхтоўчай працы. Праз тры месяцы выстава адкрылася.

1 2 3 4 5 6
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040