Гаа Ман, якому споўнілася 87 гадоў, - чалавек няпростага лёсу. Яму давялося перажыць шмат выпрабаванняў, ён пражыў разам са сваёй краінай складаныя павароты ў гісторыі, захоўваючы свой чысты погляд і бясконцую цікавасць да жыцця, да яго выявы як словам, так і пэндзлем. Вучыцца маляваць ён пачаў яшчэ ў маладосці. Прызнаецца, што больш за ўсё яго натхняюць рускія перадзвіжнікі, якія зведалі характар народа, чалавека працы. Яго выставы праходзілі ва Уладзівастоку і Маскве, Шанхаі і Пекіне, і, вядома, у яго родным Харбіне. Менавіта на сваёй радзіме Гаа Ман стаў цікавіцца рускай мовай і культурай. У яго - яркае літаратурнае жыццё, ён пераклаў на кітайскую мову выдатных паэтаў і цудоўных пісьменнікаў. З многімі сваімі сучаснікамі ён сустракаўся і маляваў іх партрэты, як, напрыклад і з беларусам Максімам Танкам, размаўляючы, спасцігаючы веліч творчасці ў кожным з іх.
"Я мастак –аматар,- прызнаецца Гаа Ман, - я ніколі не займаўся выяўленчым мастацтвам прафесійна, не працаваў ілюстратарам. Аднак цікавасць і жаданне маляваць я спазнаў яшчэ ў дзяцінстве. Падчас добрых адносін паміж Кітаем і Савецкім Саюзам, многія пісьменнікі прыязджалі сюды. Як аматар, я стаў маляваць іх з натуры. 150 партрэтаў кітайскім пэндзлем у выніку ў мяне нарадзілася за ўсе гэтыя гады. Цікава, што кожны, каго я маляваў, распісваўся на памяць. У гэтым і ёсць каштоўнасць маіх партрэтаў. Мне 87 гадоў, колькі пражыву – не ведаю. Але я ўпэўнены, што буду маляваць да апошняга свайго дыхання.