Залатая рыбка
  2013-08-05 15:49:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі існуе вялікая колькасць легенд і міфаў пра паходжанне залатых рыбак. Паводле адной, дочкі Нябеснага імператара, гарэзуючы ў аблоках, так разгуляліся, што ўпалі з неба на зямлю, у возера, ператварыўшыся ў залатых рыбак. Ёсць і рамантычная гісторыя кахання – шмат гадоў таму юнак пакінуў сваю каханую. Дзяўчына горка плакала на беразе возера. Яе слёзы капалі ў ваду, ператвараючыся ў залатых рыбак.

 

Вядома, гэта ўсё легенды. Аднак ужо больш за дзве тысячы гадоў таму кітайцы ўмелі штучна разводзіць рыбу і, у прыватнасці, звычайнага сярэбранага карася. У эпоху праўлення дынастыі Цінь яны ўжо мелі карасёў з прыгожай жоўтай, аранжавай і нават чырвонай лускай. Да 12-га стагоддзя тагачасныя селекцыянеры вывелі чорных рыбін і рыбін у крапінку. Гэта і былі рыбкі, якіх сёння ўсё называюць "залатымі".

Залатыя рыбкі ў адным з паркаў кітайскай сталіцы

(фота – Р.Мышкоўскі)

Залатых рыбак трымалі ў вялікіх чанах не толькі заможныя, але і простыя кітайцы. Прыблізна ў другой палове 16-га стагоддзя з'явіліся разнавіднасці залатых рыбак з бачнымі трансфармацыямі цела і плаўнікоў. Тады ж першыя залатыя рыбкі з'явіліся ў Японіі. У канцы 19-га стагоддзя ў Кітаі вывелі рыбак жамчужнага колеру, іх вываз за межы краіны доўгі час быў забаронены.


1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040