Залатая рыбка
  2013-08-05 15:49:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гістарычныя хронікі сведчаць, што ўжо ў 1369 годзе ў Кітаі былі майстры, якія займаліся вырабам парцалянавых бочачак для залатых рыбак. З часам бочачкі ўдасканальваліся і сталі падобныя на сучасныя круглыя акварыумы. У сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя акварыумы з'явіліся ў Лондане. Развядзенне рыбак вельмі хутка стала папулярным хобі. У Вялікабрытаніі гэта адбылося пасля правядзення там грандыёзнай "рыбнай" выставы ў 1851 годзе. Праз нейкі час запал англічан перадаўся і немцам. У 70-я гады пазамінулага стагоддзя ў Германіі адкрыліся першыя таварыствы акварыумістаў. Да Еўропы неўзабаве далучыліся і Злучаныя Штаты. Але ў тыя гады развядзенне залатых рыбак было даволі дарагім заняткам. Толькі пасля Першай сусветнай вайны, калі акварыумы перасталі быць экзотыкай, іх пачалі набываць простыя людзі. За ўвесь час свайго існавання акварыумістыка займела 60 мільёнаў прыхільнікаў па ўсім свеце. У ЗША яна – другое па папулярнасці хобі пасля калекцыяніравання марак. Ва ўсім свеце развядзенне акварыумных рыбак – гэта яшчэ і шматмільённая індустрыя. Першынство на гэтым рынку належыць ЗША, затым ідуць Еўропа і Японія.

Сёння акварыумісты ведаюць больш за 120 парод залатых рыбак. Не так даўно з'явіліся паведамленні, што ў Кітаі вывелі "залатых" рыбак зялёнай, сіняй і фіялетавай афарбоўкі. Пакуль іх экспарт забаронены, паколькі лічыцца, што такая афарбоўка не замацавана генетычна.

Рыбкі з "татуіроўкай" (сямейства цыхліды)

Днямі на рынку я бачыў рыбак нібыта з татуіроўкай. Дарэчы, такія "татуіраваныя" рыбкі вельмі папулярныя ў аматараў фэн-шуй. На шчасце, гэта не сапраўдныя татуіроўкі, а надпісы, зробленыя водаўстойлівай фарбай, бо прынцып татуіроўкі заключаецца ў тым, каб унесці фарбу ў падскурны пласт. Мае кітайскія калегі расказвалі, што яны бачылі размаляваных менавіта залатых рыбак.

1 2 3 4 5 6 7
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040