Касавыя зборы фільма "Сталінград " за пяць дзён пракату ў Кітаі склалі 52.7 млн. юаняў
  2013-11-08 13:12:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Сталінград" дабраўся да Кітая. Прэм'ера фільма расійскага рэжысёра Фёдара Бандарчука адбылася 31 кастрычніка. Па стане на 4 лістапада яго касавыя зборы склалі 52.7 млн. юаняў / 8,57 млн. дол. ЗША /.

Дубліраваць на кітайскую мову эпічную стужку пракатчыкі не сталі. Гледачы КНР ўбачаць маштабнае тварэнне Фёдара Бандарчука на рускай мове, але з кітайскімі субтытрамі. У кінатэатрах ўпэўненыя, што гэта не адпудзіць гледача . А ўлічваючы , што стужка зроблена ў фармаце 3D у залах чакаюць вялікую колькасць маладых людзей.

Су Юйсюань, дырэктар аддзела маркетынгу Сталічнага кінатэатра адзначыла: "Гэта першы расійскі фільм у фармаце 3D. Менавіта таму ён стаіць у раскладзе часцей чым іншыя стужкі. Сеансы праходзяць з перыядычнасцю ў 30-40 хвілін. Аднак «Сталінградам» больш цікавіцца старэйшае пакаленне. Усё таму што яны ставяцца да Савецкага саюзу і расійскіх фільмаў з асаблівым пачуццём . Моладзь у гэтай стужцы прыцягвае, у першую чаргу, візуальны эфект і кранальная гісторыя кахання ".

Да гэтай кіна- гісторыі пра падзеі 42- га года стваральнікі падышлі з усёй адказнасцю. Сцэнарысты старанна вывучалі дзённікі ўдзельнікаў Сталінградскай бітвы. А на будаўніцтва адной толькі здымачнай пляцоўкі пайшло амаль паўгода і чатыры мільёна долараў. У круглую суму абышліся і галівудскія эксперты па візуальных эфектах .

Кошт квіткоў на " Сталінград" у кітайскіх кінатэатрах пачынаецца ад 80-ці юаняў. Гэта прыкладна 13-ць долараў. Пакуль у афішах стужка ідзе да 11- га лістапада. Аднак, калі будзе вялікая цікавасць гледачоў, то тэрміны пракату працягнуць.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040