Кітайская кампанія "Хуавэй" выпусціла смартфон з інтэрфейсам на кітайскай і тыбецкай мовах
  2013-10-30 15:00:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія "Хуавэй" прадставіла ў г.Лхаса Тыбецкага аўтаномнага раёна першы ў Кітаі смартфон з кітайскай і тыбецкай мовамі.

Тэлефон распрацаваны супрацоўнікамі тыбецкага філіяла Кітайскага аб'яднання тэлекамунікацый "Чайна Тэлекам", Тыбецкага ўніверсітэта і кампаніі "Хуавэй". Яе ўласная аперацыйная сістэма будзе падтрымліваць запіс, захоўванне і апрацоўку інфармацыі на тыбецкай мове. Карыстальнікі смартфонаў змогуць свабодна пераключыць інтэрфейс з кітайскай на тыбецкую мову і наадварот.

Зараз каля 80% насельніцтва Тыбета пражывае ў вёсках і жывёлагадоўчых раёнах. Транспартныя зносіны і доступ да інфармацыі абмежаваны. Новы мабільны тэлефон дазволіць мясцовым жыхарам своечасова даведвацца аб палітычных і заканадаўчых навінах, дазволіць ураду рассылаць інфармацыю аб надвор'і, геалагічных бедствах і г.д. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040