У Пекіне ў 16 раз прайшла міжнародная экспазіцыя «Арт -экспа Пекін ». Больш за 200 галерэй і інстытуцый былі прадстаўлены на пляцоўках сталічнага выставачнага цэнтра. Міжнародны статус выставы падтрымалі больш за дваццаць замежных галерэй з Грэцыі, ЗША, Украіны , краін Лацінскай Амерыкі, на мастацтва якіх была сфакусіравана, у тым ліку, Арт -экспа Пекін .
Акрамя таго, сёлета, у аддзеле "неарэалізм" былі запрошаны 16 выдатных маладых мастакоў сучаснага Кітая, такія як Лен Цзюнь і Чао Гэ і прадстаўлена больш за 30 работ , якія могуць прэзентаваць маладое кітайскае мастацтва рэалістычнага жывапісу алеем. Арт- інстытуцыі з Лацінскай Амерыкі, спецыяльны запрошаны для ўдзелу ў выставе , 8 галерэй з ЗША , Венесуэлы , Калумбіі , Уругвая ўдзельнічалі ў экспазіцыі з іх унікальнымі сучаснымі творамі мастацтва. Упершыню так сканцэнтравана можна было пазнаёміцца кітайскаму гледачу з прадстаўнікамі мастацтва Лацінскай Амерыкі.