Журы распрацавала стандарты. Па-першае , нам трэба ўлічваць рынкавы попыт , па-другое , трэба ўлічваць патрэбу калекцыянераў, аматараў мастацтва і подых часу.
У мінулым годзе і яшчэ раней , як вы ведаеце , мы арганізавалі экспазіцыю ў Сусветным гандлёвым цэнтры Гуомаа ў Пекіне , але там больш не праводзяць падобныя выставы , таму мы размясціліся ў Пекінскім выставачным цэнтры .
Перш за ўсё, тут добрыя ўмовы. Вельмі высокія столі . Вялізная прастора павялічвае эфект ад экспазіцыі. Што тычыцца інтарэсаў публікі , то тут можна адзначыць цікавую акалічнасць .
Гледачы вельмі любяць і звяртаюць вялікую ўвагу на карціны , напісаныя алеем перыяду Савецкага Саюза . Можна сказаць , што менавіта гэты накірунак атрымаў вельмі добрыя водгукі.