Па-першае , Кітай сябраваў з СССР і цяпер працягвае развіваць выдатныя адносіны з РФ. Майстры савецкага жывапісу аказалі вялікі ўплыў на развіццё кітайскага мастацтва. У культурнай сферы ў нас густы падобныя. Мы вельмі добра знаёмыя з савецкім жывапісам , які карыстаецца вялікай папулярнасцю ў нашай краіне. Карціны гэтага перыяду ў Кітаі заўсёды выклікаюць вялікі рэзананс сярод гледачоў і добра прадаюцца.
Дарэчы , гэтую думку майго кітайскага суразмоўцы пацвярджае арт- дырэктар адной украінскай галерэі -ўдзельніцы. Аляксей Галушкоў прызнаўся ў тым, што сапраўды мастацтва савецкага часу зараз мае вялікі попыт. "Гэты перыяд у мастацтве ўжо скончаны, час прайшоў, мастакоў тых таксама многіх няма ўжо, а творы былі напісаны прафесійна, сапраўднымі майстрамі, не залежна ад іх тэм. І мне прыемна, шток ітайскія гледачы да нашай экспазіцыі выказалі цікаўнасць, радаваліся, намагаліся ўзгадваць рускія словы, якія калісьці вучылі. Для нас удзел у гэта выставе – карысны вопыт".