У Пекіне прайшоў  вясновы арт-кірмаш
  2014-05-07 10:36:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёлета ў выставе, якая праходзіла ў першыя дні мая ў Нацыянальным сельскагаспадарчым выставачным цэнтры, што знаходзіцца непадалёк ад дыпламатычнага раёна Пекіна, удзельнічалі каля 150 галерэй: каля сарака – замежных, а таксама з Тайваня і Сянгана. Экспазіцыя складаецца з двух павільёнаў – сучаснага і класічнага мастацтва. У выставачную прастору, аб'ём якой сёлета склаў 20 тысяч квадратных метраў, таксама ўваходзіць плошча на вуліцы, дзе можна ўбачыць вялікія скульптуры і спецыяльныя праекты.

Сярод удзельнікаў – знакамітыя галерэі , музеі, інстытуцыі: Галерэя ШанхАрт, Галерэя сучаснага мастацтва Тан, Азіяцкі арт-цэнтр, Галеры Дзюмантэй, Galleria Continua, Beijing Commune, Hive Center for Contemporary Art, Eslite Gallery, Lin & Lin Gallery, Hwa's Gallery, Longmen Art Projects, Chambers Fine Art, Platform China Contemporary Art Institution, Star Gallery, Linda Gallery. Акрамя таго, дадаліся і новыя ўдзельнікі выставачнага працэсу -- Whitestone Gallery, Tokio Gallery і многія іншыя. Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і інстытуты таксама прадставілі свае праекты. Пасольствы Мексікі, Ізраіля і Францыі, Інстытут імя Сервантэса паказалі не толькі сваіх мастакоў, але і паўдзельнічалі ў дыскусііях, якія на працягу трох дзён актыўна праводзіліся на выставе "Арт-Пекін".

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040