Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Маленькі гарадок Дафэнь у правінцыі Гуандун так і застаўся б невядомым, калі б у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя група з 20 мастакоў пад кіраўніцтвам бізнэсмена Хуан Цзяна не арганізавала там майстэрню па вырабе рэпрадукцый карцін знакамітых мастакоў.
Дафэнь (Dafen, 大芬) зараз вядомы як галоўны сусветны цэнтр па вытворчасці карцін. Штогод тут выпускаецца каля пяці мільёнаў карцін – больш за палову намаляваных алеем карцін у свеце. Сюжэты разнастайныя, але ў большасці выпадкаў гэта рэпрадукцыі твораў вядомых мастакоў.
У Дафэне пражывае зараз каля 12 тысяч мастакоў рознага ўзроўню: ад масцітых майстроў да іх памочнікаў, і іх колькасць штогод павялічвацца прыкладна на 500-600 чалавек. Гарадок невялікі, але тут сканцэнтравана ўся неабходная для творчасці і жыцця інфраструктура.