Дафэнь – рай для аматараў мастацтва
  2014-05-19 16:42:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Размах «народнай» творчасці ўражвае – штогадовы экспарт мастацкай прадукцыі з Дафэня ўзбагачае іх стваральнікаў і дзяржаву на 280 мільёнаў долараў. Здзіўляюць не толькі сухія справаздачы продажаў – прадукцыя мясцовых мастакоў карыстаецца такім попытам, што нават здолела заваяваць да 60% амерыканскага рынку і добра прадстаўлена там нават у вядомых гіпермаркетах Walmart. Дарэчы, шматлікія гатэлі свету ўжо даўно аддаюць перавагу творам з Дафэня. Пры гэтым яшчэ ў 1989 годзе на месцы гарадка мастакоў стаяла звычайнае балота.

Галоўная ўмова – вырабляць копіі карцін, аўтары якіх памерлі больш за 70 гадоў таму (гэтыя творы ўжо не з'яўляюцца аб'ектам аховы аўтарскіх правоў), выключэнне складаюць толькі работы Эндзі Уорхала.

Найбольш паспяховыя мастацкія атэлье пераходзяць на канвеерны спосаб напісання карцін. Пры такім спосабе кожны мастак, які працуюе ў атэлье, займаецца прамалёўкай толькі адной нейкай дэталі. У выніку аб'ёмы вытворчасці павялічваюцца на 30%.

Для «традыцыйнага» метаду характэрны наступныя паказчыкі: майстар і яго памочнікі малююць да 10 карцін у дзень, па 12 гадзін 6 дзён на тыдзень. Што тычыцца аплаты працы, то майстры зарабляць каля пяці тысяч юаняў, а штомесячная зарплата памочнікаў не перавышае, як правіла, 2-х тысяч. - Р -

(Паводле інтэрнэт-публікацый)


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040