Праграма нашага падарожжа насычаная. У нас у дэлегацыі -- кіраўнікі вядучых беларускіх музеяў: дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы Алена Ляшковіч , намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава Святлана Строгіна. З кітайскага боку з намі сустракаюцца члены Саюза мастакоў Кітая, асацыяцыі мастакоў Пекіна, вядучыя дзеячы культуры . Узровень сустрэч сапраўды высокі.
Праграма наша ўключае наведванне кітайскіх музеяў , вывучэнне вопыту Паднябеснай у гэтай сферы. У Кітаі адбылося рэфармаванне. Кітайскую эканоміку называюць больш рынкавай . Як у гэтых умовах працуюць музеі Кітая , як яны самастойна зарабляюць , як працуюць мастакі Паднябеснай - гэтыя пытанні цікавяць нашых дзеячаў мастацтва. З іншага боку , кітайскіх мастакоў цікавіць вопыт нашай дзяржаўнай палітыкі. Таму што Беларусь, кіраўніцтва краіны надае вялікую ўвагу культуры. У апошні час былі адрэстаўраваны некалькі нашых вядомых гістарычных помнікаў , як , напрыклад , Нясвіжскі палац. Падтрымка з боку дзяржавы і як яна аказваецца - гэта таксама наш вопыт , які вывучаецца ў Кітаі".