Дэлегацыя дзеячаў мастацтва Беларусі наведала Кітай
  2014-06-04 14:41:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пра арганізацыю падобных сустрэч Ігар Мікалаевіч думае наступнае:

"Такія кантакты важныя , таму што не патрабуюць бюджэтнага фінансавання. Калі яно ёсць , загадзя адзін раз у год плануюцца дні культуры. А вось калі ажыццяўляюцца такія кантакты паміж грамадскасцю , калі , можна сказаць , за ўласныя сродкі яны едуць , то такія сустрэчы адбываюцца часцей і прыносяць вынік. І вось падчас гэтай сустрэчы адбыўся шэраг дамоўленасцей аб правядзенні выстаў кітайскіх мастакоў у Беларусі. Прынамсі, сёння абмяркоўваліся будучыя магчымасці і з боку музея імя Янкі Купалы , Мастацкага музея Беларусі. Казалі пра тое , што кітайскія мастакі прымуць удзел у мастацкім пленэры ў наступным годзе , які паспяхова прайшоў ужо сёлета ў Магілёве. З іншага боку, абмяркоўваліся пытанні выхаду беларускіх мастакоў на кітайскі рынак. На самай справе , кітайцаў таксама цікавіць наша мастацтва . Магчыма , з аднаго боку , гэта цікавасць носіць спецыялізаваны характар , чыста прафесійны : як з дапамогай сродкаў алейнага жывапісу малююцца драбнюткія дэталі прыроды , людзей. Акрамя таго , ёсць элементы настальгіі ў Кітаі па братэрствы з Савецкім Саюзам . І для іх незвычайнае -- нашы пейзажы , наша прырода. Гэта магчымасць пазнаёміцца з Беларуссю, дзякуючы мастацтву. Багата кітайцаў проста хочуць мець карціны дома і глядзець , што дзесьці захавалася такая выдатная прырода".

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040