Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК
Паважаныя сябры, сёння я знаёмлю вас з адметнай асобай тайванскага шоу-бізнесу – спявачкай А-Мэй. Я раскажу вам колькі слоў пра яе творчае жыццё, а таксама прапаную паслухаць некалькі песень у яе выкананні.
А-Mэй (1) |
Спявачка Чжан Хуэй-Мэй (сцэнічнае імя – А-Мэй) нарадзілася 9 жніўня 1972 года ў высакагор'ях ўсходняга Тайваня і была шостым дзіцём у сям'і. Як і ў большасці карэнных тайванцаў, яе дзяцінства прайшло ў народных музычных традыцыях. Маці часта спявала дзяўчынцы, і юная А-Мэй была літаральна зачаравана гэтай музыкай. Сама яна таксама любіла спяваць і нават прымушала сваіх сяброў слухаць сваё спевы, тым самым ужо ў дзяцінстве выяўляючы патрэбу мець аўдыторыю.
А-Mэй (2) |
На сцэну "мандарын-дыва" трапіла дзякуючы тэлевізійнаму шоу "Музычны конкурс Пяці Агнёў" у 1994 годзе. Зрабіла яна гэта па просьбе хворага бацькі, які вельмі хацеў парадаваць сябе, убачыўшы дачку на экране тэлевізара. А-Мэй прайшла ўвесь конкурс, але ў фінале прайграла. Аднак у наступным годзе, зноў жа па просьбе бацькі, яна чарговы раз бярэ ўдзел у конкурсе – і перамагае. Пасля перамогі і смерці бацькі, які так і не ўбачыў трыумфу дачкі, А-Мэй выступае ў пабах у складзе рок-групы пад кіраўніцтвам дваюраднага брата. Пазней яе заўважыў прадзюсар Чан Ю-Шэнь, і з таго моманту пачынаецца яе вялікая сольная кар'ера.