А-Mэй: "мандарын-дыва" тайванскай сцэны
  2014-09-23 10:26:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

А-Мэй – першая і самая вядомая тайванская знакамітасць, якая падтрымала кампанію за легалізацыю аднаполых шлюбаў на Тайване. На канцэрце, які яна пачала са свайго хіта "Sisters", спявачка выканала 22 акустычныя кампазіцыі. Паведамляецца, што людзі стаялі ў чарзе некалькі гадзін, каб патрапіць на канцэрт. Многія прынеслі з сабой "вясёлкавыя" сцягі – гэты матыў спявачка таксама выкарыстоўвала ў канцэрце: у асвятленні і дызайне сцэны. "Мы сабраліся сёння, каб сказаць усім, уключаючы нашых бацькоў, пра наша каханне, – сказала А-Мэй гледачам. – Пакажыце сёння сваё каханне ярка!" Таксама яна сказала, што ў яе ёсць тры прычыны правядзення гэтага канцэрта. "Першае, я паважаю каханне, – адзначыла спявачка. – Другое, я паважаю каханне кожнага чалавека. Трэцяе, я падтрымліваю сапраўднае каханне". Законапраект, які легалізуе аднаполыя шлюбы і які дае права на ўсынаўленне, прайшоў першае чытанне ў заканадаўчым сходзе Тайваня ў кастрычніку 2013 года, аднак тысячы яго праціўнікаў выйшлі на вуліцы на дэманстрацыі пратэсту.


Выпушчаны ў чэрвені 2009 года альбом "AMIT" утрымлівае такія хіты, як "Open Your Eyes" і "ОК". У маі 2010-га, пасля выпуску 18-га альбома ў сваёй бліскучай кар'еры, тайванская пап-сенсацыя А-Мэй, вярнулася да ўдзелу ў канцэртных турах, якія патрабавалі шматмесячнай падрыхтоўкі. - Р -


1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040