У нашы дні кітайскія ліхтарыкі шырока выкарыстоўваюцца падчас розных святаў, галоўнымі з якіх з'яўляюцца Новы год па месячным календары, Свята сярэдзіны восені і Свята ліхтароў. Падчас правядзення мерапрыемстваў, звязаных з гэтымі святамі, вуліцы вялікіх і малых гарадоў Кітая ўпрыгожваюцца велізарнай колькасцю чырвоных ліхтарыкаў.
Свята сярэдзіны восені ў Цяньцзіне – самы час запускаць паветраныя ліхтарыкі!