Кітайскі ліхтарык
  2014-10-23 14:44:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На працягу стагоддзяў кітайцы эксперыментавалі над канструкцыяй і дызайнам ліхтароў. У выніку быў створаны адзін з самых прыгожых і вядомых прадметаў кітайскай культуры. Нават імператары загадвалі знайсці лепшых майстроў, каб яны стваралі новыя мадэлі ліхтароў.

Некаторыя гісторыкі лічаць, што канцэпцыя вулічнага асвятлення ў Еўропе з'явілася, у тым ліку, і пад уплывам кантактаў з імперскім Кітаем, дзе вулічнае асвятленне ліхтарамі, што віселі ля дзвярэй і брам, існавала ўжо даўным даўно. Безумоўна, тыя ліхтарыкі не вывешваліся ў рамках, так бы мовіць, агульнай гарадской палітыкі, а былі проста часткай быту людзей.

У Кітаі са старажытных часоў любілі пышныя святы, і мастацкае самавыяўленне высока шанавалася і заўсёды знаходзіла падтрымку ў грамадстве. Адно з такіх святаў – Свята ліхтароў, якое адзначаецца ў канцы доўгага перыяду сустрэчы Новага года па месячным календары. У старажытным Кітаі праводзілі конкурс на выраб самага лепшага ліхтара.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040