Востраў птушак знаходзіцца ў пяці кіламетрах на паўднёвы захад ад гары Багуашань. Ён пакрыты зараснікамі густога хмызняку. Тут паўсюль відаць птушак і чуваць іх спевы. Штогод сюды злятаюцца 100 тысяч птушак. Вы можаце ўбачыць мандарынак, лебедзяў, залатых фазанаў і шмат іншых рэдкіх і прыгожых птушыных. На востраве – самае багатае расліннае покрыва, шмат невялікіх пратокаў і водмеляў, дзе птушкі лёгка ловяць маленькіх рыбак і крэветак. Турысты прыбываюць сюды на хуткаснай яхце.