У маляўнічым раёне Наньвань -- самабытная чайная культура. Чай Сіньянмаацзянь, які расце тут, належыць да зялёных чаёў. Ён вырошчваецца ўжо больш за дзве тысячы гадоў і вядомы ва ўсёй краіне.
У Сіньян вельмі лёгка патрапіць. Праз горад ідуць чыгуначныя шляхі Пекін - Гуанчжоу і Пекін – Цзюлун, дзяржаўныя аўтадарогі 106, 107 і 312, праходзіць таксама хуткасная аўтастрада Пекін – Чжухай. -0-