У Сянгане знаходзіцца прыморскі парк. Гэта - адзіны платны парк у горадзе. Ён з трох бакоў абкружаны морам і складаецца з васьмі зон. Большасць турыстаў, што прыязджаюць у Сянган з розных краін свету, абавязкова наведваюць яго. Тут багата прыгод і забаў. "Марскі свет" – жамчужына прыморскага парку. У басейне з марскімі львамі, дэльфінамі і кітом яго жыхары прыгаюць праз абруч і шост, скатваюцца з горкі, плаваюць брухам дагары, ласцяцца да дрэсіроўшчыкаў. У акеанарыі можна ўбачыць больш за 5000 рыб 400 відаў.