Правінцыя Гуйчжоу знаходзіцца на паўднёвым захадзе Кітая, на Юньнань-Гуйчжоўскім нагор'і. У гэтай правінцыі ёсць маляўнічы куток забалочаных земляў, які называецца Цаахай.
Запаведнік Цаахай раскінуўся на тэрыторыі аўтаномнага павета Вэйнін, які насяляюць прадстаўнікі нацыянальнасцяў хуэй і мяа. Цаахай – тыповая экалагічная сістэма нагорных забалочаных земляў. Тут знаходзіцца адно з трох найбуйнейшых у Кітаі прэсных азёр, а таксама прыгожыя лясы і стэпы, таму Цаахай часта называюць «морам траў, раем птушак».