Штогод велізарная колькасць розных птушыных прылятае сюды на зімоўку. Самыя вядомыя і прыгожыя прадстаўнікі пярнатых – жураўлі з чорнай шыяй. Дарэчы, людзі адкрылі іх пазней, чым усе астатнія віды жураўлёў. Яны жывуць толькі ў Кітаі, пераважна на Цінхай-Тыбецкім і Юньнань-Гуйчжоўскім нагор'ях і ў некаторых паўночных раёнах правінцыі Сычуань.
Апошнія гады мясцовая адміністрацыя прыкладае вялікія намаганні для аховы забалочаных зямель у раёне Цаахай. Зараз колькасць птушак, якія штогод прылятаюць сюды на зімоўку, ужо перавысіла 100 тысяч. -0-