Ханчжоу знаходзіцца на ўсходнім марскім узбярэжжы Кітая. Горад існуе ўжо больш за 2200 гадоў. У Кітаі папулярная старадаўняя прымаўка: у нябёсах ёсць рай, а на зямлі – гарады Сучжоу і Ханчжоу. Вуліца Хэфанцзэ размешчана ля падножжа вядомай у Ханчжоу гары Ушань. Яна найбольш ярка адлюстроўвае гістарычнае і культурнае аблічча гэтага горада.
Працягласць галоўнай часткі вуліцы Хэфанцзэ – 460 метраў, шырыня – 12. Болшь за 880 гадоў таму, падчас праўлення дынастыі Паўднёвая Сун, Ханчжоу быў сталіцай краіны. Вуліца Хэфанцзэ – яе культурным і гандлёва-эканамічным цэнтрам. Сёння вуліца часткова захавала свой першасны выгляд. На некаторых яе ўчастках стаяць драўдяныя будынкі ў старажытным стылі. Чорная чарапіца на дахах нагадвае пра іх паважны ўзрост. На вуліцы размешчаны, у асноўным, розныя крамы. Тут часта праходзяць выступленні вулічных музыкаў.