На вуліцы Хэфанцзэ знаходзіцца некалькі чайных. У іх афіцыянты ходзяць у кітайскіх халатах старадаўняга крою, яны трымаюць бронзавыя чайнікі з доўгімі носікамі і наліваюць гасцям чай. У краме па продажы вырабаў з тканіны яе гаспадар працуе на старадаўняй драўлянай пралцы прама на вачах у пакупнікоў. А мужчына, які прадае мальтозу – цукеркі з соладу, таксама ходзіць у старадаўнім халаце, каб прыцягнуць увагу пакупнікоў. У канцы вуліцы Хэфанцзэ знаходзіцца бронзавая статуя Буды Мартэі. Гэта выява Буды і больш за 100 хлопчыкаў, якія сядзяць і стаяць побач. Гэта работа вядомага кітайскага скульптара Чжу Бін'юаня. Турысты вельмі любяць фатаграфавацца ля гэтай статуі.