Дунцінху – возера з берагавой лініяй ў 400 кіламетраў.
  2011-01-26 14:24:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Возера размешчана на паўночным краі сярэдняга субтрапічнага пояса Кітая. Сярэднегадавая тэмпература – 16, 4°- 17°С, багата дажджоў. Сярэднегадавыя ападкі – 1100-1400 мм. Паводка пачынаецца ў красавіку і дасягае вяршыні ў ліпені і жніўні. З лістапада па сакавік наступнага года – перыяд мелкаводдзя. У возера ўпадаюць Сянцзян, Цзышуй, Юаньцзян і Ліцзян, размешчаныя на яго верхнім цячэнні, і асобныя іншыя сярэднія і дробныя рэчкі вакол. Сярэднегадавая сцёкавая плынь –312,6 млрд. кубаметраў, больш за тое, возера накоплівае масы глею, што паступаюць з хуткасцю 200 мільёнаў кубаметраў у год. Па падліках органаў па кантролі выкарыстання водных рэсурсаў, за мінулыя 28 гадоў (1949-1977) водная паверхня возера хутка скарачалася. Пасля 1949-га на дне возера ўжо накапілася больш за 5 млрд. кубаметраў глею, інакш кажучы, утварыўся новы слой мятровай вышыні.


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040