Горад Січан знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы правінцыі Сычуань. Ён вядомы тым, што тут знаходзіцца адзін з трох касмадромаў Кітая. Акрамя таго, Січан – адміністрацыйны цэнтр Ляншань-Ійскай аўтаномнай акругі правінцыі. У апошнія гады горад прыцягвае ўсё больш увагі сваімі дзіўнымі прыроднымі краявідамі і цікавымі традыцыямі нацменшасці і.
Прадстаўнікі нацменшасці і, якія жывуць у Січане, захоўваюць традыцыйны ўклад жыцця. Цікава, што тамтэйшая моладзь, выказваючы гарачае пачуццё, не гаворыць і не піша пра гэта, а спявае аб сваім каханні.