Штогод 24 чэрвеня па месячным календары – традыцыйнае свята факелаў. У гэты дзень усе ійчане, прыгожа апранутыя, танцуюць і спяваюць вакол вогнішчаў. Падчас свята таксама праводзіцца конкурс прыгажосці і розныя спаборніцтвы. На працягу 1000 з лішнім гадоў агонь для нацменшасці і – гэта татэм. Пакланяючыся агню, людзі выказваюць такім чынам свае надзеі і мары.
Конкурс прыгажосці – найгалоўнае мерапрыемства свята факела. Прыгожыя дзяўчыны дэманструюць традыцыйныя танцы сваёй народнасці, а журы з аўтарытэтных, паважаных старых па знешнасці, вопратцы і таленце абіраюць пераможцу. - 0 -