Сталіца фарфору горад Цзіндэчжэнь
  2011-02-16 09:29:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вуліца Фарфору – тыповая гарадская вуліца тых часоў. Яна размешчана ў цэнтры старадаўняга квартала. Мясцовыя жыхары лічаць яе люстэркам культуры Цзіндэчжэня. Побач – завулак Лунганун. Калісьці тут знаходзілася майстэрня па вытворчасці вялікіх керамічных чопаў лунган для імператарскага палаца.

Гук ад гэтых чопаў больш звонкі, чым ад іншых парцалянавых вырабаў. Чопы лунган цяжка паддаваліся абпалу з-за сваіх памераў, яны лёгка давалі расколіну або дэфармаваліся. Тэрмін вырабу лунгана складаў 19 дзён. І як бы старанна не працавалі майстры, толькі пяць працэнтаў атрыманых чопаў адказвалі ўсім патрабаванням. Таму мала хто з майстроў браўся за іх выраб!

Побач з вуліцай Чжунхуабэйлу знаходзіцца завулак даўжынёй 150 метраў і шырынёй – усяго 2. Нягледзячы на гэта, ён горда называецца Лунчуаньнун, што ў перакладзе азначае «лодка ў выглядзе дракона». На ўсходнім заканчэння завулка стаіць будысцкі храм, а на процілеглым – храм Святога дракона, дзе захоўваецца скульптура, якая ўяўляе сабой галаву дракона. Штогод у свята Ліхтароў мясцовыя жыхары бралі гэту галаву і з ліхтарамі ў руках здзяйснялі шэсце па завулку, просячы ў багоў міру і шчасця. - 0 -


1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040