Вуліца Дашылань ў Пекіне
  2011-06-23 17:12:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

 

У кітайскай сталіцы вельмі шмат гістарычных адметных мясцін, прыгожых паркаў, сквераў, сучасных крам, спецыялізаваных рынкаў. Сёння мы пагуляем адной са старажытных і самых ажыўленых вуліц Пекіна - вуліцы Дашылань. Яна размешчана на поўдзень ад плошчы Цяньаньмэнь у самым цэнтры аднаго з трох гандлёвых раёнаў кітайскай сталіцы - вуліцы Цяньмэнь. У адрозненні ад двух іншых гандлёвых раёнаў - вуліц Ванфуцзін і Сіда - Дашылань прыемна здзіўляе сваёй «традыцыйнасцю». Тут няма суперсучасных крам са шклянымі сценамі і эскалатарамі. Гуляючы па Дашылань, вы быццам трапляеце ў стары Пекін.

У пачатку 15-га стагоддзя Пекін стаў сталіцай дынастыі Мін. Ён падзяляўся на дзве часткі - Унутраны горад і Знешні. Ва ўнутраным былі шырокія вуліцы, напоўненыя прыгожымі будынкамі ў атачэнні дрэў. На бакавых размяшчаліся пабудовы з невялікімі панадворкамі, схаваныя ад чужых вачэй глухім шэрым плотам.

У ранейшыя часы ва Унутраным горадзе жылі толькі феадалы. Простаму народу забаранялася не тое што сяліцца, але нават заставацца там на ноч. Да гэтага часу яшчэ захавалася высокая каменная сцяна, якой з XV стагоддзя была абнесена гэта частка Пекіна для абароны ад уварвання непрыяцеля і ад частых паўстанняў народа супраць сваіх кіраўнікоў. Ва Унутраным горадзе былі пабудаваны 9 гарадскіх брам. Некалькі стагоддзяў раён за паўднёвай брамай лічыўся самым ажыўленым і квітнеючым. Тут знаходзіліся офісы, рынкі і гандлёвыя вуліцы. Можна сказаць, што ў той час раён вуліцы Цяньмэнь быў гандлёвым цэнтрам сталіцы. Менавіта да вуліцы Цяньмэнь і прымыкае Дашылань. Некаторыя карэнныя жыхары кітайскай сталіцы лічаць, што Дашылань не што іншае, як звычайны завулак 300 на 9 метраў. Па абодва бакі гэтай маленькай вуліцы размяшчаецца мноства крам. Сярод іх ёсць нямала найстарэйшых у горадзе, напрыклад, аптэка Тунжэньтан. Існуе яна з 1699 года. У ёй вялізны выбар лекаў традыцыйнай кітайскай медыцыны. Сёння працуе цэлая сетка аптэк Тунжэньтан, якія маюць уласную фабрыку. Яе лекі прадаюцца па ўсім Кітаі і ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Знакамітай абутковай краме - каля 150 гадоў. Краме шаўковых тканін «Жуйфусян» ужо больш за сто. Калісьці яе пакупнікамі былі толькі чыноўнікі і знатныя людзі. У гэтай краме можна было купіць усё - ад найтанчэйшага шоўку і атласу да лепшых гатункаў гарбаты. У нашы дні гэта крама вельмі папулярная ў кітайскіх жанчын. Тут можна нават пашыць сабе адзенне.

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040