Навагоднія бяроставыя карціны з павета Янлюцына і мастацтва
Навагоднія бяроставыя карціны з цяньцзінскага павета Янлюцын – арыгінальны жанр народнага мастацтва, які ўзнік у эпоху дынастыі Мін падчас праўлення імператара Чунчжэня (1628-1644). Росквіт гэтага віду народнага жывапісу прыпаў на імператараў Юнчжэна (1723-1735 гг.), Цяньлуна (1736-1795 гг.) і Гуансюя (1875-1908 гг.) дынастыі Цін (1644-1911 гг.). У тыя гады колькасць такіх малюнкаў перавысіла некалькі тысяч.
Сюжэты бяроставых карцін самыя разнастайныя: рэлігійная тэматыка, дзеці, прыгажуні, кветкі і птушкі, пейзажы, персанажы оперы і г.д. Усе сюжэты аб'яднаны агульнай дэталлю – радасным настроем, «візітнай карткай» янлюцінскіх карцін.
На карціне «Багацце ў кожным годзе» намаляваны дзіця, карп і лотас, які па-кітайску гучыць як «заможнае жыццё». Гэтая карціна – класіка Янлюціна.
Традыцыя навагодніх бяроставых карцін цесна звязана з традыцыяй святкавання Новага года па месячным календары. Кітайскі новы год поўны надзей на багаты ўраджай, радаснай атмасферы і святочнага каларыту. Янлюцінскія навагоднія карціны, якія спалучаюць у сабе тэхніку філіграннай разьбы па дрэве і ручнога роспісу, захоўваюць стыль і выяўленчыя традыцыі цінскай эпохі. На янлюцінскіх карцінах чалавечыя фігуры звычайна афарбоўваюцца залацістым парашком, што надае карціне дадатковую пышнасць.
Навагоднія бяроставыя карціны з павета Янлюцін не толькі валодаюць высокай эстэтычнай каштоўнасцю, але і з'яўляюцца важнай крыніцай звестак пра гісторыю народнага мастацтва. Школа янлюцінскіх навагодніх карцін існуе і развіваецца ажно да сённяшняга дня.