Горы Эмэйшань -- адны з чатырох гор будызму ў Кітаі. Распаўсюджанне будызму, будаўніцтва і росквіт храмаў дадалі таямнічых афарбовак мясцовасці. Рэлігійная культура, у асаблівасці культура будызму, стала галоўнай у гісторыі гор Эмэйшань. Усе архітэктурныя збудаванні, статуі, рытуальнае начынне і абрады, музыка і жывапіс напоўнены глыбокай атмасферай будысцкай культуры. Сярод манастыроў у гарах Эмэйшань самымі вядомымі з'яўляюцца 8 храмаў на вяршыні Цзіньдзін, манастыры Бааго і Ваньнянь.