Вялікі Буда ў Лэшані, размешчаны ля вяршыні Цілуаньфэн, гістарычна называецца Будай Майтрэя, ці Будай Цзядзін, яго стварэнне пачалося ў першы год праўлення імператара Кайюаня дынастыі Тан (713 год) і скончылася праз 90 гадоў. Статуя Буды абапіраецца на гару і павернута да ракі, на захад. Яна -- самая вялікая каменная статуя ў свеце. Пра яе кажуць так: «Гара - гэта Буда, Буда - гэта гара». Вышыня статуі -- 71 метр. Тонкая разьба, выразныя лініі, раўнамерныя прапорцыі і бязмежная сіла адлюстравалі грандыёзны стыль культуры квітнеючай імперыі Тан. Злева і справа ад Буды знаходзяцца высечаныя ў нішах бадхісатвы; акрамя таго, тут ёсць каля 90 ніш з каменнымі статуямі перыяду Тан, якія таксама ўяўляюць сабой шэдэўры мастацтва разьбы па камені.